Дзе тая Крыніца?
аб якой ЯП ІІ казаў
Зацьменне сонца – дзіўная з’ява. Некалькі хвілін здаецца, што яно згасла або знікла. І што цяпер будзе? Зацьменне пужае цемраю, але праз некалькі хвілін зноў бачныя першыя промні. Проста месяц – малы, неразлучны спрадарожнік зямлі – засланіў сабой вялікае свяціла. Сонца не знікае, яго проста не было бачна. Можа для таго, каб больш яго цанілі і не забывалі, наколькі моцна яно патрэбна для жыцця на зямлі.
У нашым жыцці таксама здараюцца зацьменні. Бываюць яны таму, што выпрабаванні і цяжкасці - нават і невялікія – гэта неразлучныя спадарожнікі нашага жыцця. Зацьменне, гэта калі клопаты амаль поўнасцю засланяюць сабой Божае святло. Здецца тады, што Бога ўжо няма. Але гэта толькі ілюзія, бо дастаткова выйсці з ценю жыццёвай мітусні, каб зноў убачыць першыя промні Ягонай прысутнасці. А часам і ісці нікуды не трэба, хопіць перачакаць пакуль жыццёвыя праблемы перайдуць па сваёй арбіце.
З іншай перспектывы зноў бачым што Ён сапраўды ёсць і Ён зноў асвячае нашыя шляхі. А выпрабаванні, можа, таму і патрэбныя, каб не забыцца, наколькі моцна патрэбна ў жыцці Божае святло.
N. Bierdiajew
